Як будаваць масты паміж супольнасцямі?
Шукаеш сваіх людзей у Вільні? Маеш ідэю, але бракуе каманды? Або ўжо ўдзельнічаеш у ініцыятыве і хочаш наладзіць сувязі з іншымі?
Запрашаем на прэзентацыю кнігі Міхаіла Волчака пра супольнасці «Сацыятэхніка. Пачаткі» і размову пра тое, як захоўваць карысны досвед і адкрываць прастору для новых ідэй.
Пагаворым пра тое, як: зрабіць малыя ініцыятывы больш бачнымі; дзяліцца досведам, захоўваючы самастойнасць; перайсці ад размоў да сумеснай справы; знаходзіць энергію, клапоцячыся пра сябе і каманду.
А таксама — што з гэтага досведу можа спатрэбіцца нам сёння ў дыяспары.
31 кастрычніка 2026 14:30–16:30 Вільня, прастора «Золак», Vytenio g. 50d Пра кнігу: book.talash.by
Хочацца зазірнуць у кнігу да сустрэчы? Аўтар адкрыў два фрагменты: • Уводзіны: https://talash.by/be/sacjatechnika-paczatki-introduction • Першая тэма: https://talash.by/be/sacjatechnika-paczatki-topic-1
Прыходзь, нават калі яшчэ нікога тут не ведаеш. І дашлі гэты анонс таму, з кім хочаш прыйсці.