Кінаклюб «Маладая Грамада» ў Вільні. Сустрэча адбываецца ў ZOLAK Micro Art Residence, Vytenio g. 50D.
Што глядзім: анімацыйны фільм «Здабытчыца» (2017), пранізлівую драму, намінаваную на «Оскар».
Кабул, 2001 год, улада талібаў. Пасьля несправядлівага арышту бацькі сям'я 11-гадовай Парваны застаецца без сродкаў да існаваньня: жанчынам забаронена зьяўляцца на вуліцы без суправаджэньня мужчын. Каб пракарміць блізкіх і знайсьці спосаб выратаваць бацьку, Парвана адрэзае валасы, пераапранаецца ў хлопчыка і бярэ на сябе ролю кармільца. Гэта глыбокая і сьмелая гісторыя пра стойкасьць, сілу жаночага духу, сястрынства і ратавальную моц казак і гісторыяў перад абліччам прыгнёту і жорсткасьці.
Пасьля прагляду: адкрытае абмеркаваньне. Пачатак: 18:30 Працягласьць: каля 2,5 гадзін Удзел бясплатны, рэгістрацыя абавязковая: https://docs.google.com/forms/d/1HZl-IAm4QnZ6il5tMzHiXg-1GCGdJG1eqqJSFx-Im3E Арганізатар: Маладая Грамада, https://mhramada.org/en Entry: Free